Главная Музеи "Літаратурная Аршаншчына"
Музейны кабінет "Літаратурная Аршаншчына"

   Кіраўнік музея - Давыдзенак Святлана Леанідаўна


                    

      Літаратурны музей-кабінет  "Літаратурная Аршаншчына быў адкрыты 29 кастрычніка 2008 года. На працягу васьмі год вучні працавалі над навукова-даследчымі працамі, якія былі прысвечаны літаратурнай Аршаншчыне. У выніку атрымалася шмат матэрыялу пра знакамітых людзей, якія нарадзіліся ў Оршы і Аршанскім раёне. На аснове гэтых матэрыялаў быў створаны музей-кабінет "Літаратурная Аршаншчына".

    У музеі шмат матэрыялу пра беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, драматургаў, якія нарадзіліся на аршанскай зямлі. Ёсць рукапісы Л. Калодзежнага, П. Саковіча, К. Нілава. Шмат нашых землякоў-аршанцаў уваходзяць у Саюз пісьменнікаў Беларусі. Экскурсаводы праводзяць літаратурныя экскурсіі, да нас у музей прыходзілі на сустрэчу П. Саковіч (рэдактар часопіса "Вожык"), К. Нілаў - паэт, драматург, В. Гусіновіч, Р. Лазуркін, Ф. Кулакоў, Л. Сынцарова, Н. Стаховіч і іншыя. Вельмі цікавая сустрэча адбылася з паэтам С. Законнікавым. Члены літаратурнага гуртка працуюць над навукова-даследчымі работамі. У 2009 годзе на гарадской навукова-даследчай канферэнцыі члены гуртка атрымалі 3 узнагароды. Вучань 10 класа Шыкарэўскі Яраслаў за работу "Жыцце і творчасць Э. Ялугіна" атрымаў дыплом 1 ступені, вучань 10 класа Голешаў Вячаслаў за работу пра М. Садковіча атрымаў дыплом 2 ступені, а Кульнеў Раман - за работу пра А. Міронава атрымаў дыплом 3 ступені. 25 кастрычніка 2009 года ў горадзе Мінску адбылася рэспубліканская канферэнцыя ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, дзе работа вучаніцы 11 "В" класа Сільчанка К. "Літаратурная Аршаншчына" атрымала дыплом 3 ступені. У 2010 годзе вучаніца 10 "Г" класа Лушакова Ганна стала пераможцай конкурса "Літаратурныя юбіляры Аршаншчыны". У 2011 годзе Бярговіна Таццяна атрымала Дыплом III ступені за перамогу ў гарадской канферэнцыі навукова-даследчых работ, а ў 2012 г. Лушакова Ганна - так сама Дыплом III ступені. 2012 год - Лушакова Ганна і Гарбачова Кацярына - Лаўрэаты літаратурна-мастацкага конкурса "І памяць, і пашана, і любоў, прысвечанаго 945-годдзю Оршы.

     У музеі распрацаваны экскурсіі:

  • Да 130-годдзя з дня нараджэння Я Купалы "Сцежкамі Я Купалы"
  • У Караткевіч - ваш зямляк.
  • Аглядавая экскурсія "Літаратурная Аршаншчына".
  • Нашы землякі - члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.
  • Жыцце і творчасць членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі К. Нілава і Ф. Кулакова

Сустрэча з пiсьменнiкамi

25 лютага ў музейным пакоі “Літаратурная Аршаншчына” гімназіі №1 адбылася сустрэча гімназістаў 5-х класаў з аршанскімі пісьменннікамі. Да вучняў завіталі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Васільевіч Прохараў і пісьменнніца Ірына Віктараўна Яўланава.

Гімназісты мелі магчымасць пачуць вершы, загадкі з вуснаў аўтараў,убачыць нацыянальнае жаночае ўбранне, якое прадэманстравала Ірына Віктараўна і паслухаць народныя песні ў яе выкананні.

Вучні з задавальненнем слухалі пісьменнікаў, чыталі вершы, разгадвалі загадкі. Мы вельмі ўдзячны Анатолю Васільевічу Прохараву і Ірыне Віктараўне Яўланавай за цікавую сустрэчу і спадзяемся на новыя.